Вы тут

Венгерскі дэпутат прапанаваў адпуджваць мігрантаў свінымі галовамі


Паплечнік прэм'ер-міністра Венгрыі і еўрадэпутат Дзьёрдзь Шофлін прапанаваў зусім незвычайнае рашэнне праблемы бежанцаў.


Як паведамляюць СМІ са спасылкай на Thе Іndереndеnt, ён заявіў, што абмежаваць паток бежанцаў у еўрапейскія краіны можна шляхам развешвання на межах свіных галоў, якія будуць адпуджваць мігрантаў-мусульман. На сваёй старонцы ў Twіttеr ён размясціў запіс, дзе расказаў, што галава свінні будзе стрымліваць значна больш эфектыўна, чым малюнкі чалавека. Паведамляецца таксама, што гэты запіс ужо выдалены, бо палітыка падверглі жорсткай крытыцы, назваўшы яго заяву неанацысцкай і агіднай.

Варта адзначыць, што аўтар нашумелай прапановы адмовіўся прасіць прабачэння за свае словы, патлумачыўшы гэта тым, што ён нікога не зневажаў.

Нагадаем, што ў кастрычніку ў краіне пройдзе рэферэндум, на якім жыхары павінны будуць выказаць сваю згоду ці нязгоду з палітыкай ЕС па абавязковым рассяленні бежанцаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?