Вы тут

Якія сацыяльныя паслугі гарантуе дзяржава?


Якія віды паслуг можна атрымаць у тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання і хто мае права на іх атрыманне? Куды звяртацца ў выпадку цяжкай жыццёвай сітуацыі? На якія формы сацыяльнага абслугоўвання варта звярнуць увагу пенсіянерам? На гэтыя і іншыя вашы пытанні адказала падчас «прамой лініі», што адбылася ўчора ў рэдакцыі «Звязды», галоўны спецыяліст аддзела адраснай сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Талалаева.


За адну хвіліну да назначанага часу раздаецца тэлефонны званок.

— Добры дзень! Гэта Быхавец Людміла Аркадзьеўна вас турбуе, са Смаргоні. Скажыце, калі ласка, раней адзінокім пенсіянерам аказвалі дапамогу ў рамонце — па замене сантэхнікі, электраправодкі і г.д. Тады дзейнічала сацыяльная праграма на 2011—2016 гады. А ці будзе прадугледжана такая дапамога ў наступнай сацыяльнай праграме?

— Так, у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016—2020 гады прадугледжана правядзенне рамонту жылых памяшканняў, якія належаць інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў і іншым катэгорыям грамадзян на ўмовах, якія вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

— Дзякуй за адказ! У мяне ёсць яшчэ пытанне: у нас летась у сацыяльным цэнтры знялі платныя паслугі. Раней многія пенсіянеры імі карысталіся: ім касілі траву, рамантавалі платы, прывозілі дровы... Чаму гэтыя паслугі знялі? Попыт на іх вялікі...

— Такія паслугі не ўваходзяць у пералік гарантаваных дзяржавай паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, іх прадастаўленне адносіцца да пазабюджэтнай дзейнасці тэрытарыяльных цэнтраў. Тут рашэнне прымаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Таму ўсе пытанні па аказанні гэтых паслуг вы павінны вырашаць на месцы. Вам трэба звярнуцца альбо ў свой райвыканкам, альбо наўпрост у Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама, каб яны ўдакладнілі гэтую сітуацыю.

— І яшчэ такі момант: я зусім адзінокая, маю двухпакаёвую кватэру. Пасля смерці мне няма каму яе адпісваць. Ці будзе пастанова Савета Міністраў аб пажыццёвым утрыманні за кватэру, якое дзейнічае цяпер у Мінску, распаўсюджана на краіну?

— Работа над праектам адпаведнай пастановы вядзецца, і ў ім прадугледжваецца распаўсюджванне сацыяльных паслуг на падставе рэнтавых адносін на ўсю краіну.

(Працяг «прамой лініі» чытайце ў наступных нумарах «Звязды».)

Фо­та Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».