Вы тут

Крэдыт на будаўніцтва будуць даваць пад 17% гадавых


Адпаведным рашэннем Савета Міністраў улады вырашылі падтрымаць сферу будаўніцтва жылля для тых грамадзян, якія маюць права на паляпшэнне жыллёвых умоў. Таму з трэцяй дэкады жніўня Белаграпрамбанк пачаў выдаваць крэдыты чаргавікам пад 17% гадавых.


Як паведамляе прэс-служба банка, крэдыты будуць выдаваць жыхарам Беларусі на будаўніцтва жылля на ўмовах долевага ўдзелу ці на будаўніцтва ў доме арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў. Крэдыт выдаецца выключна ў нацыянальнай валюце, а мінімальны аб'ём яго ў адны рукі складае 1000 рублёў (10 млн «старымі»). Спецыялісты фінансавай установы адзначаюць, што максімальная сума крэдыту — 150 тысяч рублёў, што адпавядае прыкладна 75 тысячам долараў. Разам з тым, гэтая сума не павінна перавышаць 90% ад кошту жылога памяшкання, якое крэдытуецца.

Крэдыт выдаецца фізічнай асобе на тэрмін у 20 гадоў. Стаўка па крэдыце з'яўляецца фіксаванай і складае 17% гадавых (палова стаўкі рэфінансавання плюс 8% гадавых). Забеспячэннем па крэдыце з'яўляецца паручыцельства фізічных асоб або заклад кватэры (у залежнасці ад сумы крэдыту).

Трэба адзначыць, што агучаныя ўмовы па гэтым крэдыце з'яўляюцца сапраўды прымальнымі, бо пад фінансаванне нерухомасці іншыя банкі краіны прапануюць крэдыты тэрмінам да 15 гадоў пад 25—35% гадавых.

У гэтай навіне прысутнічае толькі адзін мінус. У паведамленні Белаграпрамбанка гаворыцца, што агульная сума сродкаў, якую банк плануе выдзеліць у якасці крэдытаў, складае 10 мільёнаў рублёў. І яшчэ. У банку ўдакладняюць, што выдача крэдытаў у межах адкрытых крэдытных ліній ажыццяўляецца ўстановай сёлета да 30 снежня.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Займець свой кут

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.