Вы тут

Сёлета стартуе праект па вывучэнні рынку дзіцячага харчавання


Праект па вывучэнні рынку дзіцячага харчавання, разлічаны на тры гады, стартуе ў краіне сёлета.


— Нам будзе цікава даведацца пра смакавыя прыхільнасці нашых дзяцей, зразумець, што ім падабаецца, паглядзець, як ідзе забеспячэнне дзіцячым харчаваннем у розных рэгіёнах краіны, — патлумачыў начальнік аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванні Валерый ШЫЛАЎ. — Спадзяёмся, што вынікі даследавання дадуць беларускім вытворцам карысную інфармацыю і дапамогуць ім павысіць колькасць якасных айчынных тавараў на ўнутраным рынку. Таксама будзе ацэнена колькасць і якасць заходніх тавараў, якія прапануюцца беларускім пакупнікам.

Па словах намесніка генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра па харчаванні Алены Маргуновай, важнай задачай для навукоўцаў стала распрацоўка харчовых тавараў з прафілактычнымі якасцямі, прызначанымі для пэўных катэгорый дзяцей, у тым ліку для дзяцей з рознымі захворваннямі, для маленькіх спартсменаў і г.д. Супрацоўнікі цэнтра стварылі ўжо каля 350 розных найменняў карысных прадуктаў для харчавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

Загаловак у газеце: Здароўе на талерцы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.