16 Жнівень, чацвер

Вы тут

Хто такі дэпутат і што ён робіць?


Як ствараюцца законы? Ці магу я асабіста паўплываць на будучыню сваёй краіны?

Такія дарослыя пытанні задавалі на працягу гадзіны дзеці, якія адпачывалі ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Пралеска» Жлобінскага раёна.


Адказвалі ім дарослыя, сярод якіх былі і дэпутаты, і прадстаўнікі органаў улады, і кіраўнікі грамадскіх арганізацый БРСМ і БРПА. У межах рэспубліканскага праекта «Адкрыты дыялог» была арганізавана дыскусійная пляцоўка для моладзі па абмене думкамі па актуальных пытаннях, якія абмяркоўваюць у грамадстве. Дзеці спачатку саромеліся, але калі старшыня Цэнтральнага савета піянерскай арганізацыі Вікторыя Мянанава пачала сама задаваць пытанні на тэмы, якія іх хвалююць, разняволіліся і пачалі выказваць свае меркаванні.

Між тым, як расказаў старшыня Гомельскай абласной піянерскай арганізацыі Арцём Карпенка, звычайная змена ў аздараўленчым цэнтры ператварылася ў тэматычную — пад назвай «Разумныя канікулы: салют піянерыі!»

— Штодзень каля 300 школьнікаў не толькі атрымлівалі пэўныя лячэбныя працэдуры, але і вольнай часінай актыўна ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах. Для іх былі арганізаваны тэматычныя дні. Супрацоўнікі МНС, ДАІ і выратавальнікі на вадзе праводзілі спецыялізаваныя заняткі ў межах акцыі «Шчаслівае лета». Тут праведзены Дзень культуры, акцыя «Кніга.by», тэматычныя дні патрыёта і фінансавай пісьменнасці.

Яшчэ ў аздараўленчым цэнтры на працягу змены актыўна працаваў карпункт юных журналістаў. Пісаць і афармляць артыкулы дзецям дапамагалі журналісты жлобінскай газеты «Новы дзень». Урэшце атрымалася ствараць папяровыя насценгазеты, дзе расказвалася пра змястоўнае жыццё ў аздараўленчым цэнтры. Акрамя таго, на старонцы сацыяльнай сеткі «УКантакце» штодзень з'яўляліся аператыўныя рэпартажы пра адметныя мерапрыемствы школьнікаў.

Старшыня Цэнтральнага савета піянерскай арганізацыі Вікторыя Мянанава адзначыла, што дыскусійная пляцоўка дапамагае моладзі ставіць праблемы і вырашаць іх, прапаноўваць ідэі, якія б хацелася рэалізаваць.

— Мне прыемная тая аддача, якую атрымліваю. Дыялог натхняе на новыя планы. Хочацца, каб дзеці былі нераўнадушнымі да свайго жыцця, да лёсу сваіх бацькоў, настаўнікаў і ўрэшце сваёй краіны. Калі чалавек разумее сваю ролю ў жыцці і гатовы нешта зрабіць для сваёй дзяржавы, ён будзе сапраўдным яе грамадзянінам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дыялог, які натхняе

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Але сертыфікаты абітурыенты атрымалі з баламі па ранейшай сістэме падлікаў.

Грамадства

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Ідэя зладзіць свята ў беларускім стылі належыць яе выбранніку Аляксею Валадзько.

Прэзідэнт

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Вынікі рэзананснай камандзіроўкі Прэзідэнта ў Аршанскі раён падвялі на спецыяльнай нарадзе — не абышлося без адставак.

Грамадства

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

У наступным навучальным годзе ў беларускіх школах будуць выкарыстоўвацца 44 новыя вучэбныя дапаможнікі.