Вы тут

Першы званок прагучыць для 110 тыс. першакласнікаў у Беларусі


У Беларусі за школьныя парты ў новым навучальным годзе сядуць 110 тыс. першакласнікаў, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.


ФОТА: kharkov.ua

Усяго ва ўстановах адукацыі ўсіх узроўняў у 2016/2017 навучальным годзе будуць вучыцца амаль 2 млн дзяцей, навучэнцаў, студэнтаў і слухачоў. У школы і гімназіі прыйдуць 982,1 тыс. дзяцей. Гэта амаль на 13 тыс. больш, чым у папярэднім, калі за парты селі 969,1 тыс. школьнікаў. 

Першы званок для вучняў празвініць 31 жніўня - 1 верасня. Адбудуцца школьныя лінейкі, знаёмства навучэнцаў, у тым ліку першакласнікаў і бацькоў са школай, а таксама з бяспечнымі маршрутамі. Свята першага званка прадоўжаць тэматычныя ўрокі па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму, выхаванні ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за краіну.

Першакласнікі традыцыйна атрымаюць кнігу "Беларусь - наша Радзіма" - падарунак Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі першакласніку. У гэтым годзе выдавецтва "Пачатковая школа" для школьнікаў падрыхтавала абноўленае маляўнічае выданне з мультымедыйным дыскам-дадаткам, а для настаўнікаў - метадычныя матэрыялы, якія дапамогуць арганічна спалучаць магчымасці традыцыйнага дапаможніка і электроннага дадатку. Азнаёміцца з выданнямі можна на Нацыянальным адукацыйным партале.

Усяго ў 2016/2017 навучальным годзе будуць функцыянаваць больш як 3 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, завяршаецца іх падрыхтоўка. У бягучым годзе ў ходзе аптымізацыі сеткі агульнаадукацыйных школ плануецца закрыць 65 і рэарганізаваць 80 навучальных устаноў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.