Вы тут

Акцыя "Увага - дзеці!" стартавала ў Беларусі


Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС "Увага - дзеці!" стартавала сёння ў Беларусі.


ФОТА: slutsk-gorod.by

Акцыя, якая прадоўжыцца па 5 верасня, праводзіцца ў сувязі з заканчэннем летніх канікул і пачаткам навучальнага года. Мэтай з'яўляецца прафілактыка і папярэджанне дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей.

У дні правядзення спецмерапрыемстваў рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар - для прыцягнення ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі, педагогі і бацькі аб'яднаюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей. Запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў. Конкурсы, віктарыны, кінавідэалекторыі і спартыўна-навучальныя заняткі прызначаны нагадаць дзецям аб неабходнасці выканання правіл бяспечных паводзін на дарозе.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена правядзенню прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.

Прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года будзе прысвечаны і Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, які традыцыйна праводзіцца ў кожную апошнюю пятніцу месяца. На гэты раз, 26 жніўня, ён пройдзе пад дэвізам "Званок запрашае, дарога абавязвае!".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.