Вы тут

Выбары сенатараў пачаліся ў Беларусі


Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання пачаліся сёння ў Беларусі.


ФОТА: sovreg.gov.by

Згодна з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбарчай кампаніі ў верхнюю палату парламента, выбары будуць праходзіць з 25 жніўня па 13 верасня ўключна, гэта значыць не пазней за 35 дзён да заканчэння паўнамоцтваў Савета Рэспублікі дзеючага склікання.

Выбары сенатараў праводзяцца на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні на пасяджэннях мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і Мінскага гарсавета.

ЦВК установіць вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі і зарэгіструе выбраных сенатараў не пазней за 30 верасня.

Савет Рэспублікі - верхняя палата беларускага парламента. У яе склад уваходзяць 64 сенатары. Мясцовыя Саветы (і Мінскі гарадскі) выбіраюць 56 членаў: па 8 ад кожнай вобласці і Мінска. Яшчэ 8 сенатараў назначае Прэзідэнт.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.