Вы тут

Прэзідэнт ў кастрычніку плануе зрабіць візіт у Пакістан


Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы беларускага лідара з дзяржаўным міністрам па замежных справах, спецыяльным памочнікам прэм'ер-міністра Пакістана Саідам Тарыкам Фатэмі.


Беларусь і Пакістан дасягнулі высокага ўзроўню палітычнага ўзаемадзеяння. У 2014-2015 гадах адбылося ўзаемнае адкрыццё пасольстваў. У маі 2015 года Аляксандр Лукашэнка наведаў Пакістан з афіцыйным візітам. У жніўні гэтага ж года з афіцыйным візітам у Беларусі пабываў прэм'ер-міністр Пакістана. Ажыццяўляецца абмен візітамі па лініі міністэрстваў і ведамстваў.

У 2015 годзе значна пашырана дагаворна-прававая база двухбаковых адносін. У ходзе візітаў на вышэйшым узроўні падпісана 58 дакументаў, у тым ліку Ісламабадская дэкларацыя беларуска-пакістанскага партнёрства, дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве і дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва на пяцігадовы перыяд. Праведзены дзелавыя і інвестыцыйныя форумы, падпісаны кантракты на суму звыш $95 млн. Па выніках мінулага года аб'ём двухбаковага гандлю склаў $56,3 млн з дадатным для Беларусі сальда ў памеры $31,1 млн.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?