Вы тут

Суд можа абмяжоўваць наведванні ігральных устаноў


Прэзідэнт падпісаў указ, які ўносіць змяненні і дапаўненні ў асобныя ўказы па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з апошнімі зменамі Падатковага кодэкса, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакумент таксама скарэкціраваў Палажэнне аб ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу на тэрыторыі Беларусі, якое было зацверджана ўказам № 9 ад 10 студзеня 2005 года, у частцы прадастаўлення сваякам магчымасці звяртацца ў суд з заявай аб абмежаванні фізічнай асобы ў наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў. Гэтае новаўвядзенне абумоўлена тым, што многія ўдзельнікі азартных гульняў, маючы гульнявую залежнасць, не могуць прымусіць сябе не наведваць такія ўстановы, што вядзе да цяжкага матэрыяльнага становішча іх блізкіх і разбурэння найважнейшага сацыяльнага інстытута дзяржавы — сям'і.

Загаловак у газеце: Ад гульнявой залежнасці выратуе суд

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.