Вы тут

Наглядальнікі ад СНД будуць працаваць ва ўсіх акругах Беларусі


Аб гэтым паведаміў кіраўнік штаба місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання Яўген Слабада.


Фота business-class.su

На гэты момант у Беларусі 44 доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД адсочваюць ход перадвыбарнай агітацыі, работу са спісамі выбаршчыкаў. Плануецца, што ўсяго ў місіі наглядальнікаў ад Садружнасці будзе больш як 300 чалавек. "Размеркавалі наглядальнікаў па ўсіх акругах, ні адна з іх не застанецца без увагі", - адзначыў Яўген Слабада. У дзень галасавання наглядальнікі ад СНД маюць намер адсачыць усе этапы: адкрыццё выбарчых участкаў, ход галасавання, падлік галасоў і гэтак далей.

Місія ад СНД мае намер правесці прэс-канферэнцыю на наступны пасля выбараў дзень. Там будуць выкладзены ацэнкі і вывады місіі па папярэдніх выніках парламенцкай кампаніі. У хуткім часе плануецца апублікаваць прамежкавую справаздачу наглядальнікаў ад СНД.

За парламенцкай кампаніяй у Беларусі будуць назіраць вопытныя і прафесійныя людзі, прадстаўнікі нацыянальных парламентаў, выбаркамаў усіх узроўняў, дыпкорпуса, якія, як падкрэсліў Яўген Слабада, не адзін раз працавалі на выбарах у Беларусі і ў іншых краінах. У склад місіі ўвойдуць эксперты ад усіх дзяржаў СНД, у ёй будуць задзейнічаны таксама прадстаўнікі Міжпарламенцкай асамблеі Садружнасці, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і іншых структур.

Цяпер у Беларусі ідзе перадвыбарная агітацыя, яна прадоўжыцца да 10 верасня. На месцы ў парламенце прэтэндуюць больш як 500 чалавек. Выбары назначаны на 11 верасня.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.