Вы тут

Генпракуроры СНД збяруцца ў Мінску 6 верасня


Пасяджэнне каардынацыйнага савета генеральных пракурораў краін СНД пройдзе ў Мінску 6 верасня, паведаміў генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.


Фота sputnik.by

"Паседжанне каардынацыйнага савета генеральных пракурораў краін СНД пройдзе ў Мінску 6 верасня. Асноўная тэма пасяджэння - разгляд пытання аб вяртанні знешняй дэбіторскай запазычанасці. Расія і Казахстан з'яўляюцца асноўнымі нашымі партнёрамі, і вялікая частка контрагентаў нашых прадпрыемстваў знаходзіцца ў гэтых краінах. Гэтае пытанне будзе адным з асноватворных", - сказаў Аляксандр Канюк.

Таксама ён дадаў, што гэтаму пытанню будзе прысвечана калегія генеральных пракуратур Беларусі і Расіі, якая пройдзе ў Маскве 29 верасня.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?