Вы тут

Жанчынам у паліцыі Канады дазволілі насіць хіджаб


Жанчынам-мусульманкам, якія служаць у паліцыі Канады, дазволілі насіць на працы хіджаб, паведамляе The Globe and Mail.


Фота ansar.ru

Адзначаецца, што гэтае рашэнне было прынята з мэтай прыцягнуць больш мусульманак на службу ў паліцыю. Распрацаваны адмысловы дызайн хіджаба, які адпавядае ўсім стандартам бяспекі.

«Гэта зроблена для заахвочвання мусульманскіх жанчын, якія разглядаюць у якасці сваёй кар'еры службу ў паліцыі», - заявіў міністр грамадскай бяспекі Канады Ральф Гудэйл.

На яго думку, новаўвядзенне прадэманструе, што канадская паліцыя з'яўляецца сучаснай і «інклюзіўнай» арганізацыяй, якая «шануе і паважае людзей усіх культурных і рэлігійных перакананняў».

У матэрыяле гаворыцца, што мужчыны-сікхі, якія служаць у канадскай паліцыі, маюць права насіць традыцыйны галаўны ўбор - чалму - з 1990 года.

Да цяперашняга часу хіджаб дазвалялася насіць жанчынам у паліцыі канадскіх Таронта і Эдмантана. Акрамя таго, падобныя дазволы існуюць у Вялікабрытаніі, Швецыі, Нарвегіі і некаторых штатах ЗША.

Gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.