Вы тут

У краіне ўпершыню прайшлі дні вясельнай моды


У Еўропе паказы вясельнай моды праходзяць кожны сезон. Нарэшце гэта традыцыя дайшла і да нас. Упершыню ў Мінску, у рамках паказаў Weddіng Days Belarus Fashіon Week, беларускія вясельныя салоны прэзентавалі новыя калекцыі сукенак. Сваё бачанне сучаснай нявесты прадставілі такія брэнды, як Papіlіo, Fler, Ганна Краснер, Florence, Vіra Lіlіum, Merrі, Strekoza.


Вядома, вясельная мода крыху кансерватыўная. А-сілуэты, пышныя спадніцы, шлейфы, карункі... Але дызайнеры спрабуюць кожны раз прыўнесці нешта новае ў класічную белую сукенку.

Напрыклад, пагуляць з колерам. Для арыгінальных нявест, якія ўпэўнены, што белая сукенка — гэта занадта сумна, дызайнер Vіra Lіlіum (Мінск) прапануе прымераць уборы перламутравых адценняў. Візіткай брэнду з'яўляюцца гарсэты, у якіх фігура набывае прывабную форму пясочнага гадзінніка і выглядае неверагодна вытанчана.

Яшчэ адзін колер, які можа стаць альтэрнатывай класічнаму беламу, — гэта цялесны. Сукенкі, выкананыя ў такім адценні і расшытыя белымі карункамі, прадставіла гандлёвая марка Fler (Мінск). Што да фасонаў, то брэнд падхапіў моду на глыбокія дэкальтэ і паўпразрысты верх. Ёсць і папулярныя ў апошнія гады сукенкі сілуэта «русалка». Праўда, Fler — бадай, адзіны салон, які забраў гэтую мадэль у наступны сезон: астатнія беларускія дызайнеры аддалі перавагу больш звыклым прамым і пышным спадніцам.

Гродзенскі салон Merrі прадставіў элегантныя сукенкі ў рэтра-стылі. Калекцыя «Restylіng» — гэта адкрытыя спінкі, ручная вышыўка і акуратныя белыя гузікі спераду ліфа. Цікавы варыянт для нявест з добрай фігурай — сукенка з раздзельным карункавым верхам.

Для дзяўчат, якія любяць мінімалізм, салон Papіlіo (Брэст) прапануе ўборы са шчыльнага атласу амаль без дэкору. Здаецца, менавіта ў такіх сукенках выходзяць замуж сапраўдныя каралевы. А для прынцэс брэнд падрыхтаваў лёгкія шыфонавыя мадэлі з паўпразрыстымі ліфамі, упрыгожанымі карункамі ці танюткімі ніткамі шклярусу. У сукенцы адчуваеце сябе некамфортна? Можна пайсці замуж у касцюме са штанамі! У камплекце з кашуляй са шлейфам выглядае стыльна і арыгінальна. Салон прадумаў нават, у чым дзяўчатам сустракаць першую шлюбную ноч. Ці правесці фотасесію пад назвай «Зборы нявесты». Доўгія пеньюары па шыкоўнасці нічым не саступаюць вясельным сукенкам.

Што да аксесуараў, то беларускія дызайнеры рэкамендуюць нявестам у наступным сезоне выбіраць фату са шлейфам, абадкі з шыфонавымі кветкамі і белыя стужкі-чокеры.

Кіраўнік аргкамітэта BFW Яніна ГАНЧАРОВА расказала, што айчыннымі вясельнымі сукенкамі цікавяцца не ў адной Беларусі. На паказы толькі праз аргкамітэт акрэдытавалася каля 60 кампаній, у тым ліку з Расіі, Украіны, Літвы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Альтэрнатыва шлюбнай сукенцы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.