Вы тут

7 шкодных прадуктаў, якія маскіруюцца пад карысныя


Заўжды звяртайце ўвагу на састаў прадуктаў. Маркіроўка "бія" не заўсёды азначае тое, што перад вамі сапраўды карысны і натуральны прадукт. Давайце разбярэмся ў тым, якія прадукты маскіруюцца пад натуральныя.


Батончыкі-мюслі

Існуе думка, што гэтыя пажыўныя "перакусы", што змяшчаюць мюслі, садавіну і ягады, вельмі карысныя. Насамрэч у саставе большасці такіх прадуктаў вялізная колькасць цукру і шкодных кансервантаў, якія падаўжаюць тэрмін іх захоўвання. 

Аналаг: калі вам хочацца хутка і пажыўна перакусіць, лепш з’ешце жменьку сушанага міндалю або банан. Гэты лёгкі натуральны перакус зарадзіць арганізм энергіяй і вітамінамі.


Галеты ("хлябцы")

Ходзіць шмат чутак пра тое, ці карысныя галеты на самой справе. Разнавіднасцяў гэтага прадукту велізарнае мноства. У асноўным галеты па сваім саставе досыць бясшкодныя, але некаторыя вытворцы ўмудраюцца замаскіраваць пад іх сухарыкі, падобныя па знешнім выглядзе. Такія "перакусы" могуць змяшчаць штучныя дабаўкі, шкодныя алеі, таму іх лепш выключыць са свайго рацыёну.

Аналаг: хлеб з жытняй мукі, цэльназерневы хлеб.


Ёгурты са злакамі і фруктовымі дабаўкамі

Гэтыя прадукты таксама не рэкамендуецца ўжываць тым, хто сапраўды клапоціцца аб сваім здароўі. Вялікая колькасць цукру, кансервантаў і штучных араматызатараў, якія ўзмацняюць смак і водар садавіны і ягад, не прынясуць вам карысці.

Аналаг: дабаўце ў натуральны ёгурт здробненыя аўсяныя шматкі, сухафрукты, арэхі, мёд.


Сок ва ўпакоўцы

Яшчэ адзін псеўдаздаровы прадукт, які змяшчае вялікую колькасць цукру, лімоннай кіслаты і вады, так што месца для натуральнага соку там практычна не застаецца.

Аналаг: свежавыціснуты сок, крыху разведзены вадой, або астуджаны кампот. 


Запечаныя мюслі

Гэтыя смачныя сняданкі звычайна змяшчаюць у сваім саставе штучныя араматызатары, таму ад іх таксама варта адмовіцца.

Аналаг: гранола, якую лёгка можна прыгатаваць у хатніх умовах.


Ласункі з аддзела дыябетычнага харчавання

Памылкова думаць, што калі купіць мармелад або печыва, якія ляжаць на паліцах для дыябетыкаў, то здаровая доза салодкага пойдзе вам на карысць. Уважліва прачытайце састаў на ўпакоўцы, і вы здзівіцеся таму, што адсутнасць цукру спаўна кампенсуецца штучнымі араматычнымі дабаўкамі.

Аналаг: горкі шакалад, садавіна.


Абястлушчаныя малочныя прадукты

Звычайна мы стараемся выбраць абястлушчанае малако, тварог і ёгурт, спадзеючыся, што 0,1% тлустасці дапамогуць нам пахудзець. Насамрэч такія прадукты пры абястлушчванні страчваюць вялізную долю карысных рэчываў, а сам працэс часта праходзіць з выкарыстаннем хімічных прэпаратаў.

Аналаг: малочныя прадукты з сярэднім працэнтам тлустасці.

Аліна БЯЛОВА

Друкуецца ў часопісе "Алеся"

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.