Вы тут

"Бацькі павінны рэагаваць на скаргі дзяцей"


У канферэнц-зале "Звязды" адбыўся круглы стол, падчас якога спецыялісты абмяркоўвалі, як жа правільна настроіць дзіця на школу. Актыўна абмяркоўвалася тэма здароўя школьнікаў. 


- Перш за ўсё бацькі павінны слухаць дзяцей і рэагаваць на іх скаргі, - запэўнівае галоўны пазаштатны спецыяліст па медыцынскім забеспячэнні дзяцей у арганізаваных калектывах камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Аксана Пяцэвіч. - Не прапусціце пагаршэнне іх самаадчування! На жаль, часам замест таго, каб распытаць дзіця, памераць тэмпературу, бацькі спакойна адпраўляюць у школу, маўляў, калі што, пакажашся там доктару.

Яшчэ адзін важны момант — дзеці нярэдка звяртаюцца ў школьны медкабінет з болем у жываце, а прычынай такога болю з'яўляецца, як правіла, адсутнасць сняданку. Між тым інтэрвалы паміж прыёмамі ежы павінны быць не больш за 3-4 гадзіны. Калі за гэтым не сачыць, то спачатку будуць функцыянальныя расстройствы, той жа боль, а пасля і хранічныя — эрозіі, гастрыт... Лепшы сняданак для дзіцяці — каша, тварожная запяканка або сырнікі, пажадана штосьці гарачае.

Цалкам матэрыялы з круглага стала чытайце ў суботнім нумары "Звязды".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.