Вы тут

Мікалай Гайба: «Кодэкс аб культуры — гэта вельмі зручна»


Мікалай Гайба, дырэктар дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку:

— Ні ў адной краіне свету няма такога дакумента, як Кодэкс аб культуры: у ім аб'яднаны нарматыўныя прававыя акты з розных сфер, і гэта вельмі зручна.

Раней прымаўся нейкі іншы закон, датычны культуры, папярэдні скасоўваўся, а хтосьці мог быць не ў курсе. Кодэкс з'яўляецца вышэйшым за ўсе ранейшыя пастановы — калі нехта прапусціў пэўны важны дакумент, які рэгулюе яго сферу, зможа адшукаць усё ў кодэксе.

Напрыклад, некаторыя музеі знаходзяцца ў будынках, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Раней нам даводзілася спецыяльна шукаць дакументы па ахове гэтага помніка, яго ўліку ў іншых крыніцах. А цяпер яны, умоўна кажучы, сабраны ў адной кнізе: проста адкрываеш адпаведны раздзел і знаходзіш. Гэта, безумоўна, плюс.

Спрошчаны працэс стварэння новых музеяў, у тым ліку пад адкрытым небам.

Усё часцей з'яўляюцца прыватныя, напрыклад музей праса ў Гродне, музей мёду. Таму гэта знайшло адлюстраванне ў кодэксе.

Пры стварэнні школьнага або прыватнага музея цяпер абавязкова павінна быць адзінка музейнага супрацоўніка. Бо часта музейная праца ў школах праводзіцца на грамадскіх пачатках — настаўнік захоўвае экспазіцыю, не маючы пасады. Цяпер жа захавальнік або іншы супрацоўнік у музеі павінен быць абавязкова. Таму, займаючыся такой працай, чалавек, натуральна, будзе атрымліваць дадатковыя грошы.

У Кодэксе прапісана, што будынак, у якім знаходзіцца музей, павінен адпавядаць пэўным нормам — мець адпаведны рамонт, асвятленне, водазабеспячэнне.

Раней быў закон аб экспазіцыях і музейных фондах. У ім распісвалася, як ствараюцца экспазіцыі, якое выбіраецца архітэктурна-праектнае рашэнне, якія тэрміны выканання работ і іншае. Усе гэтыя правілы захаваліся і таксама адлюстраваны ў дакуменце.

Кодэкс распрацоўваўся паўтара года. У музеі і іншыя ўстановы культуры накіроўваліся лісты з просьбай дасылаць свае папраўкі ў праект кодэкса. Таксама добра, што да прыняцця дакумент знаходзіўся на сайце Міністэрства культуры і кожны ахвотны мог з ім азнаёміцца. І непасрэдна на сайце дзяліцца думкамі ці звяртацца з прапановамі праз свае ўстановы культуры.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».