Вы тут

На месце Міністэрства гандлю створаны адзіны антыманапольны орган


Указам кіраўніка нашай дзяржавы Міністэрства гандлю афіцыйна перайменавана ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Указ уступае ў сілу сёлета з 8 верасня.


Дакумент таксама зацвярджае эмблему і сцяг ведамства, якія адрозніваюцца ад ранейшых толькі надпісам. Рашэнне аб стварэнні адзінага антыманапольнага органа на базе Міністэрства гандлю Беларусі было прынята Прэзідэнтам краіны яшчэ 3 чэрвеня. Вядома, што ў склад новага ведамства перадаюцца Дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, а таксама ўпраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Цяпер на гэты антыманапольны орган ускладзены функцыі па супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі на таварных рынках краіны, у тым ліку функцыі органа рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, рэгулявання цэн і тарыфаў, кантролю і рэгулявання спажывецкага рынку, у галіне дзяржзакупак, рэкламнай дзейнасці і абароны правоў спажыўцоў. «Ключавой мэтай новага міністэрства з'яўляецца вырашэнне праблемы абароны ўнутранага рынку краіны шляхам стварэння роўных канкурэнтных умоў для ўсіх яго ўдзельнікаў», гаворыцца ў паведамленні, якое ўчора было размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Адзіны антыманапольны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».