Вы тут

«Залатое вяселле» можна будзе адсвяткаваць афіцыйна


На Дзень горада дзевяць маладых пар з усіх раёнаў Мінска ўрачыста заключаць шлюб у канцэртнай зале Верхняга горада. Гэта цырымонія з удзелам мэра ўжо стала традыцыяй. Сярод іншых папулярных месцаў, якія абіраюць маладажоны, ёсць замак у Гродне і Нясвіжская ратуша. Але спіс месцаў, дзе можна згуляць вяселле, будзе пашырацца разам з паслугамі, якія прадастаўляюць загсы.


— Праект пастановы Савета Міністраў на конт гэтага ўжо падрыхтаваны, — заявіў міністр юстыцыі Алег СЛІЖЭЎСКІ.

Так з'явіцца магчымасць афіцыйна правесці юбілейныя цырымоніі — напрыклад, залатое вяселле.

Цяпер грамадзяне святкуюць такія даты і маюць патрэбу ўрачыста правесці гэтыя мерапрыемствы. Але юрыдычна адпаведная паслуга пакуль не замацавана. Тым часам маладажоны вітаюць святы, распрацаваныя па індывідуальным сцэнарыі: на прыродзе ці ў гістарычных месцах. Тым больш, на гэта звярнулі асаблівую ўвагу сёлета — у Год культуры.

У наступным годзе органы ЗАГС краіны адзначаць 100-годдзе з дня заснавання. А ўчора ў круглянскім раёне прайшоў рэспубліканскі семінар-практыкум для супрацоўнікаў загсаў з усёй краіны.

— Ён дапаможа прафесіяналам гэтай сферы пашырыць кругагляд і абмяняцца вопытам. На працягу гэтых гадоў нашы загсы аказваюць усе магчымыя паслугі і праводзяць урачыстыя мерапрыемствы. Такая сустрэча накіравана на ўмацаванне інстытута сям'і, — падкрэсліў міністр.

Надзея АНІСОВІЧ

anisovich@zviazda.by

Круглянскі раён

Загаловак у газеце: Шлюб мары

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».