Вы тут

Жадаючыя стаць дэпутатамі павінны прафесійна расці


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі падчас адкрытага дыялогу "Моладзь і палітыка: формула адказнасці" на фестывалі "Алімпія-2016" заклікаў жадаючых стаць дэпутатамі паступова выходзіць на прыступкі прафесійнага росту.


Ігар Бузоўскі, у прыватнасці, звярнуў увагу на такое паняцце, як адказнасць перад грамадствам, да якой неабходна імкнуцца кожнаму, асабліва тым, хто мае намер стаць кіраўніком або заняць месца ў парламенце. "Для гэтага трэба паступова выходзіць на прыступкі прафесійнага росту, - заўважыў ён. - Спачатку дамажыся чагосьці, пакажы іншым, што ты можаш стаць дэпутатам, а пасля гэтага, магчыма, станеш ім і будзеш прымаць рашэнні".

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама са шкадаваннем канстатаваў, што часта сустракаюцца маладыя людзі, якія хочуць адразу "пакiраваць", абыходзячы пры гэтым іншыя папярэднія этапы. "Мы гэта ўсё праходзілі і ведаем, што такім чынам нават на побытавым узроўні адбываецца хаос. У кожнага свае інтарэсы і погляды, але для таго, каб дзяржаўны механізм працаваў эфектыўна, павінна быць дэлегаванне паўнамоцтваў самым пісьменным прадстаўнікам грамадства", - лічыць Ігар Бузоўскі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.