Вы тут

У людзей павінен выпрацоўвацца імунітэт ад "віруснага" кантэнту


Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі лічыць, што імунітэт у людзей павінен выпрацоўвацца і ў інфармацыйным полі для абароны ад "віруснага" кантэнту. Пра гэта ён заявіў падчас адкрытага дыялогу "Моладзь і палітыка: формула адказнасці" на фестывалі "Алімпія-2016", які праходзіць у Валожынскім раёне.


"Трэба, каб быў сфармаваны імунітэт, у тым ліку на інфармацыйнай пляцоўцы - імунітэт, які павінен абараняць нашу краіну, наш мозг, нашы каштоўнасці і ідэалы", - адзначыў Ігар Бузоўскі.

Паводле яго слоў, агароджваць сябе ад "вірусных" сайтаў, каналаў і непажаданай інфармацыі могуць самі людзі, калі сапраўды гэтага захочуць. "Ні ў якім разе нельга распісвацца ва ўласным бяссіллі, у тым ліку на гэтых інфармацыйных пляцоўках. На выклікі часу можна і трэба рэагаваць, а не замяшчаць гэта паняццем "дэмакратыя", - перакананы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».