Вы тут

Расія адмяніла забарону на чартары ў Турцыю


Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову, якая адмяняе ўведзеную 1 снежня 2015 забарону на паветраныя чартарныя перавозкі паміж Расіяй і Турцыяй.


Фота REUTERS

Аб адмене забароны было заяўлена яшчэ ў чэрвені, пасля таго як прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў шкадаванне наконт таго, што ВПС Турцыі збілі расійскі бамбавік Су-24.

Гэты інцыдэнт абурыў расійскі ўрад, з прычыны чаго на Турцыю былі накладзеныя санкцыі.

Пасля спынення авіязносін паміж Расіяй і Турцыяй паток турыстаў з Расіі скараціўся на 95%.

Многія расійскія турфірмы, асноўны даход якіх складаў продаж пуцёвак у Турцыю, панеслі адчувальныя страты.

У 2015 годзе Турцыя была самым папулярным замежным напрамкам пляжнага адпачынку расіян. Там пабывала каля 3 млн турыстаў з Расіі.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.