Вы тут

Каля Брусэльскага інстытута крыміналогіі адбыўся выбух


Выбуховае прыстасаванне спрацавала недалёка ад Брусэльскага інстытута крыміналогіі. Па папярэдніх дадзеных, ахвяр і пацярпелых няма.


Фота AP

Як паведамляюць бельгійскія СМІ, прыкладна у 2:30 ночы па мясцовым часе аўтамабіль прарваўся праз агароджу інстытута, пасля чаго тыя, хто нападаў, узарвалі бомбу ля лабараторый.

Паведамляецца, што на момант выбуху ў будынку інстытута нікога не было.

У Бельгіі працягвае дзейнічаць рэжым падвышанай тэрарыстычнай пагрозы, уведзены пасля нападаў у аэрапорце і метро бельгійскай сталіцы, у выніку якіх загінулі больш за 30 чалавек.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.