Вы тут

Замежныя турысты могуць у бязвізавым рэжыме наведваць Гродна


«Звязда» ўжо паведамляла аб адпаведных планах, і вось яны сталі рэальнасцю: Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 318 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян».


Дакумент вызначае бязвізавы парадак уезду на тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання ў турыстычных мэтах на тэрмін да пяці сутак у спецыяльным турысцка-рэкрэацыйным парку «Аўгустоўскі канал» і прылеглых да яго тэрыторыях. Гэта прадугледжана для замежных грамадзян, якія перасякаюць дзяржаўную мяжу Беларусі з Польшчай праз пункты пропуску Лясная (Рудаўка) і Брузгі (Кузніца Беластоцкая), а таксама з Літвой праз пункты пропуску Прывалка (Швэндубрэ) і Прывалка (Райгардас).

Устанаўленне бязвізавага парадку наведвання Аўгустоўскага канала заклікана садзейнічаць павялічэнню турыстачнага патоку на тэрыторыю парку, працоўнай занятасці мясцовага насельніцтва, прыцягненню інвестыцый у развіццё інфраструктуры парку, правядзенню буйных міжнародных турыстычных і спартыўных мерапрыемстваў. Указ дзейнічае да 31 снежня 2017 года з магчымасцю прадаўжэння на неакрэслены тэрмін.

Як вядома, падобныя прэферэнцыі для замежных турыстаў ужо паспяхова дзейнічаюць на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Але дакумент у дачыненні Аўгустоўскага канала ўнікальны тым, што ў бязвізавую зону ўваходзіць не толькі тэрыторыя гэтай воднай жамчужыны, але і Гродна, Гродзенскі раён. Такім чынам, значна ўзрастае колькасць аб'ектаў, якімі могуць зацікавіцца турысты. І, безумоўна, мясцовым уладам, турыстычным фірмам і іншым зацікаўленым трэба граматна скарыстацца гэтымі магчымасцямі. Прычым гэта тычыцца не толькі гісторыка-культурных і іншых славутасцяў, але і сферы абслугоўвання — аб'ектаў харчавання, гасцініц... Шмат што будзе залежаць і ад прапановы вандроўнікам цікавых анімацыйных праграм, розных падзейных імпрэз.

— Акцэнт таксама зробім на даступнасць усіх аб'ектаў, добрае інфармаванне пра іх, у тым ліку на замежных мовах, — кажа начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.

Скарыстацца бязвізавым парадкам уезду замежныя турысты могуць пасля звароту ў турыстычныя кампаніі. Тураператары адказваюць за арганізацыю адпачынку, а таксама выкананне гасцямі правілаў наведвання бязвізавай зоны. У прыватнасці, турыстам нельга пакідаць яе межы.

— Да такога рашэння мы гатовы, — зазначыў начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі. — Законапаслухмяным людзям створым камфортныя ўмовы знаходжання на нашай тэрыторыі. Патрэбным чынам зрэагуем і ў выпадку нейкіх парушэнняў.

Што тычыцца пашырэння статусу пагранічнага пункта пропуску Лясная (Рудаўка) на Аўгустоўскім канале з воднага яшчэ і на велапешаходны, то, верагодна, гэта будзе зроблена да пачатку наступнага турыстычнага сезона.

Барыс ПРАКОПЧЫК

рrаkорсhіk@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Не толькі Аўгустоўскі канал, але і Гродна могуць у бязвізавым рэжыме наведваць замежныя турысты

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».