Вы тут

На Брэстчыне паляўнічы выпадкова застрэліў рыбалова


Тыдня не прайшло, як на Брэстчыне паляўнічы выпадкова застрэліў рыбалова, што ставіў сеткі на возеры. І зноў адбылася трагедыя, якую ўжо назвалі «браканьер забіў браканьера».


Жыхары вёскі Руднікі Пружанскага раёна без усялякіх правілаў і дазволаў з незарэгістраванай зброяй учынілі паляванне на дзіка на кукурузным полі. У выніку 47-гадовы мужчына выпадкова застрэліў 53-гадовага. Заведзена крымінальная справа.

Паводле інфармацыі Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, той грамадзянін, што стаў віноўнікам гібелі таварыша, раней прыцягваўся да адказнасці за незаконнае паляванне, але, як бачым, высновы не зрабіў. Любы сапраўдны паляўнічы ведае, што страляць на шум, шорах, калі цэль не вельмі відаць, нельга. А яны страляюць. Выходзіць, што цяпер хадзіць у лесе, ля вадаёма, побач з кукурузным полем нават сярод белага дня небяспечна, калі столькі людзей маюць зброю і бяздумна ёю карыстаюцца.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зноў драма на паляванні

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.