Вы тут

З аўтамабіля — на веласіпед


Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў ГОЙ разам з актывістамі грамадскага аб'яднання «ВелаГродна», дэпутатамі, работнікамі ДАІ праехаў па горадзе на веласіпедзе, каб на свае вочы ўбачыць, якія ўмовы створаны для аматараў двухколавых транспартных сродкаў.


Маршрут руху склаў каля 25 кіламетраў. Перыядычна рабіліся прыпынкі, каб адзначыць станоўчыя моманты альбо, наадварот, праблемныя (нанесці разметку, панізіць бардзюры, абсталяваць велапаркоўкі, устанавіць знакі і г.д.), што не заўсёды можна ўбачыць з аўтамабіля. У найбліжэйшы час надзённыя пытанні ў гэтай сферы гучаць на нарадзе з удзелам зацікаўленых службаў. Паездка была своечасовай і таму, што неўзабаве будзе абмяркоўвацца гарадскі бюджэт на наступны год і, лічыць мэр, можна прадугледзець сродкі для ўдасканалення веласіпеднай інфраструктуры.  Зрэшты, часта не патрабуецца вялікіх фінансавых затрат, і таму многія праблемныя пытанні, якія ўзялі на заметку падчас гэтай паездкі, вырашаць ужо сёлета. На парадку дня ў Гродне — распрацоўка канцэпцыі развіцця веларуху, стварэнне сеткі веладарожак.

— У гэтым кірунку разлічваем у тым ліку і на сумесныя праекты трансгранічнага супрацоўніцтва з літоўскімі і польскімі партнёрамі, — зазначыў Мечыслаў Гой.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?