Вы тут

Раніцай стане халадней


Але ў першыя восеньскія выхадныя сіноптыкі яшчэ абяцаюць да 28 цяпла.

Верасень на тэрыторыі Беларусі пачнецца з цёплага і сухога надвор'я, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Праўда, у аўторак надвор'е крыху сапсуецца, калі да нас прарвецца атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, які прынясе паніжэнне тэмпературы і навальнічныя дажджы. Ападкі прагназуюцца паўсюдна па краіне, але яны будуць мець кароткачасовы характар. Максімальная тэмпература паветра складзе 17—23 цяпла, а па паўднёвым усходзе — плюс 24—26 градусаў. А вось з серады і да нядзелі гаспадарыць надвор'ем у краіне зноў пачне чарговы антыцыклон, які прынясе ў большасць раёнаў краіны сухую пагоду. Восень будзе адчувацца ў нас толькі ўначы і раніцай. Спецыяліст адзначыў, што характэрнай асаблівасцю першай дэкады верасня стане халаднаватая раніца, а ўдзень будзе сонечна і камфортна.

У сераду ападкаў пераважна не чакаецца, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5—12 градусаў, а ўдзень — 17—24 цяпла. Увогуле не чакаецца дажджоў і ў чацвер, але ўначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература ўначы складзе 4—11 цяпла, а ўдзень чакаецца плюс 20—25 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 27 цяпла. Пераважна без ападкаў прагназуецца і ў пятніцу, толькі ўдзень месцамі па поўначы чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—14 цяпла, удзень — плюс 21—28 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, першыя восеньскія выхадныя ўзрадуюць нас цёплым і сухім надвор'ем, бо будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра ўначы нават крыху павялічыцца і складзе ўжо 6—13 цяпла, удзень чакаецца плюс 19—26 градусаў, а па паўднёвым захадзе — нават да 28 цяпла. Дзмітрый Рабаў адзначыў, што, хутчэй за ўсё, кліматычнае лета ў нас працягнецца яшчэ на пару тыдняў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.