Дакументам прадугледжваецца ўкараненне з 1 кастрычніка 2016 года сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый на аснове выяўляльнага і заяўнага прынцыпаў, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Гэтая мера неабходна для забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі ў першую чаргу асоб пенсійнага ўзросту і сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян ва ўмовах росту ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг.
Субсідыі будуць прадастаўляцца ў выпадку, калі штомесячная сума платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў межах устаноўленых нормаў спажывання гэтых паслуг і сума кампенсацыі выдаткаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і работу абсталявання ў шматкватэрным жылым доме, перавышае 20% сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і, якая пражывае ў горадзе, і 15% — у сельскім населеным пункце.
Указам прадугледжваецца, што пералік даходаў уласніка жылога памяшкання, наймальніка жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, удзельніка арганізацыі забудоўшчыкаў і членаў яго сям'і, якія пражываюць сумесна з ім і ўдзельнічаюць у вызначэнні сукупнага даходу, для прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый будзе вызначаны ўрадам.
Укараненне сістэмы налічэння субсідый на аснове выяўляльнага прынцыпу будзе ажыццёўлена з 1 кастрычніка 2016 года непрацуючым пенсіянерам і непрацуючым інвалідам.
Грамадзянам, не ахопленым сістэмай выяўляльнага прынцыпу, прадастаўленне субсідый будзе ажыццяўляцца таксама з 1 кастрычніка 2016 года на аснове заяўнага прынцыпу.
Пры гэтым ураду даручаецца прааналізаваць эфектыўнасць прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый па выяўляльным прынцыпе і ўнесці ў вызначаным парадку на разгляд Прэзідэнта прапановы аб магчымым пашырэнні катэгорый грамадзян, якім безнаяўныя жыллёвыя субсідыі прадастаўляюцца па выяўляльным прынцыпе.
Указам таксама зацверджаны парадак прадастаўлення субсідый.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!