Вы тут

Вырошчваем часнок з «бульбачак»


Не кожны агароднік можа дазволіць сабе вырошчваць азімы часнок зубкамі, бо пры гэтым метадзе пасадкі іх спатрэбіцца вельмі шмат. Ёсць яшчэ адзін метад — вырошчванне часнаку з «бульбачак» — паветраных цыбулінак.


На азімым часнаку ў чэрвені ўтвараюцца стрэлкі. У гэтых стрэлак на канцы развіваюцца, замест суквецця, паветраныя цыбулінкі. Іх яшчэ называюць «бульбачкі».

На большасці раслін стрэлкі трэба зрэзаць накасяк або абламаць (не выдзіраць), каб атрымаць больш буйныя галоўкі часнаку, а на самых добра развітых пакінуць стрэлкі з суквеццямі. Далей трэба дачакацца часу, калі абгортка суквецця лопне і «бульбачкі» набудуць афарбоўку, якая ўласціва канкрэтнаму сорту часнаку. Пасля гэтага трэба цалкам вырваць расліну і падсушыць.

Перад пачаткам сяўбы паветраныя цыбулінкі трэба вызваліць з суквецця, адабраць самыя буйныя. Пасеў трэба праводзіць з другой дэкады верасня да сярэдзіны кастрычніка.

З кожнай «бульбачкі» ў ліпені наступнага года вырасце адназубка значных памераў, якая будзе выдатным пасадачным матэрыялам пад зіму для вырошчвання буйных галовак.

Падрыхтоўка градкі:

Градку для вырошчвання часнаку з «бульбачак» трэба падрыхтаваць наступным чынам: на 1 квадратны метр унесці 3-4 кілаграмы кампосту або перагною і 1 сталовую лыжку суперфасфату. Далей усё перакапаць і разраўнаваць глебу на градцы. Затым папярок градкі зрабіць баразёнкі глыбінёй 2-3 сантыметры. Адлегласць паміж баразёнкамі зрабіць 10 сантыметраў. «Бульбачкі» трэба раскласці ў іх на адлегласці 1-2 сантыметры адна ад другой. Потым трэба прыкрыць баразёнкі глебай і пакінуць пад зіму. Не лішнім будзе, асабліва калі чакаецца халодная зіма, правесці мульчыраванне градкі слоем пілавіння (2-3 сантыметры). Вясной, пры адтайванні глебы, пілавінне трэба прыбраць.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».