Вы тут

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі новую агароджу ветэрану вайны


Супрацоўнікі міліцыі заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу грамадзянам. Напрыклад, нядаўна ў Дрыбіне яны ўстанавілі новую агароджу ветэрану вайны.


Мі­ха­іл Акін­чыц з ве­тэ­ра­нам Дзміт­ры­ем Зух­ці­ка­вым.

— Да нас звярнуўся інвалід Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Ягоравіч Зухцікаў. Мы абмеркавалі яго просьбу на афіцэрскім сходзе і аднагалосна вырашылі дапамагчы. У наступны пасля звароту выхадны дзень завіталі да пенсіянера і хутка зрабілі сваю справу. Цяпер яго сядзібу агароджвае 30-метровы плот, — паведаміў маёр Міхаіл Акінчыц, намеснік начальніка Дрыбінскага РАУС.

Сваякі ветэрана напісалі ў Дрыбінскі РАУС падзяку — за чуласць. Прыемна, што гэты выпадак не выключэнне. На рахунку дрыбінскіх міліцыянераў шмат добрых спраў.

Су­пра­цоў­ні­кі Дры­бін­ска­га РА­УС за пра­цай.

Яны заўсёды клапоцяцца пра імідж сваёй прафесіі. Нядаўна на VІ рэгіянальным фестывалі народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў «Дрыбінскія таржкі» арганізавалі міні-выстаўку спецсродкаў. Усе ахвотныя мелі магчымасць прымераць на сябе бронекамізэльку, шлем і іншую амуніцыю.

Падлеткі і іх бацькі пыталіся пра службу ў міліцыі, удакладнялі, як паступіць ва ўстановы адукацыі МУС. Міхаіл Акінчыц асабіста інструктаваў кожнага, хто праяўляў цікавасць — а такіх аказалася каля 200 чалавек.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Падарунак ад міліцыі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.