Вы тут

Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа Паралімпійскія гульні-2016 у Рыа


Беларускія гледачы змогуць убачыць галоўныя падзеі ХV летніх Паралімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Бразіліі з 7 па 18 верасня. Трансляцыі афіцыйных цырымоній адкрыцця і закрыцця, а таксама агляд важнейшых падзей гэтых спаборніцтваў прадставіць канал "Беларусь 5", паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.


Фота: uzdaily.uz

"Яшчэ нядаўна беларусы перажывалі за айчынных алімпійцаў у лёгкай атлетыцы, скачках на батуце, вольнай барацьбе, цяжкай атлетыцы, веславанні на байдарках, плаванні і іншых алімпійскіх відах. Цяпер у гледачоў з'явіцца магчымасць не толькі асвяжыць у памяці тыя імгненні радасці, калі нашы землякі ўзнімаліся на п'едэстал гонару, але і пабалець з двайной энергіяй, паколькі на арэны Рыа-дэ-Жанэйра выйдуць спартсмены, якія будуць змагацца не толькі з сапернікамі, але і весці ўнутраную барацьбу з самімі сабой, пераадольваючы ўласныя фізічныя магчымасці", - адзначылі ў прэс-службе.

Белтэлерадыёкампанія, з'яўляючыся ўладальнікам эксклюзіўных правоў на трансляцыю ХV летніх Паралімпійскіх гульняў, будзе пільна сачыць за ўдзелам беларускіх спартсменаў. Аб самых цікавых і захапляльных момантах Гульняў гледачам раскажуць агляды Паралімпійскіх гульняў, падрыхтаваныя каналам "Беларусь 5". Яны будуць выходзіць два разы на дзень, пачынаючы з 9 верасня. Гледачы ўбачаць лепшыя моманты спаборніцтваў, даведаюцца пра самую свежую інфармацыю аб спаборніцтвах.

У Паралімпійскіх гульнях - 2016 у Рыа зборную Беларусі прадставіць 21 атлет, сярод якіх - пяціразовы чэмпіён Лондана-2012 Ігар Бокій і двухразовы прызёр Паралімпіяд Людміла Волчак. Апошняя ў акадэмічным і адаптыўным веславанні заваёўвала медалі ў Лондане і Пекіне. Спартсмены-паралімпійцы разыграюць больш за 520 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».