Вы тут

Святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня ведаў пройдуць 1 верасня ў БДУ


Афіцыйная частка распачнецца ва ўнутраным дворыку БДУ (вул. Бабруйская, 5а) у 10.30.


Фота: citycast.by

Тут прагучаць віншаванні ад рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі, а таксама пажаданні ад дэканаў, выкладчыкаў і лідараў студэнцкіх арганізацый БДУ. Кульмінацыйным акордам стане ўручэнне сімвалічнага студэнцкага білета першакурснікам. Для іх вакальны гурт ВНУ "Галант" выканае гімн БДУ. Захоўваючы добрую традыцыю, першакурснікі прынясуць студэнцкую клятву. А затым яны змогуць зрабіць групавое "сэлфі".

У гэты дзень таксама будуць арганізаваны экскурсіі па рэктарату, вучэбных карпусах і Музею гісторыі БДУ. Акрамя таго, "навабранцы" ўшануюць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны студэнтаў і выкладчыкаў хвілінай маўчання і ўскладуць кветкі да манумента ў дворыку БДУ.

У гонар пачатку навучальнага года Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі адслужыць малебен ў Мінскім кафедральным Свята-Духавым саборы. Удзел у ім возьмуць кіраўнікі і выкладчыкі, а таксама студэнты БДУ. Пачатак службы ў 12.00.

Свята працягнецца ўвечары ў Палацы спорту. Праграма  "Віват, студэнт!" стартуе ў 17 гадзін. На велізарным светладыёдным экране для першакурснікаў прадэманструюць асноўныя шляхі развіцця найстарэйшай ВНУ Беларусі, якая ў гэтым годзе адзначыць сваё 95-годдзе, пазнаёмяць з адукацыйнымі магчымасцямі Белдзяржуніверсітэта. Таксама госці і віноўнікі ўрачыстасці стануць сведкамі суперсучаснага светлавога прадстаўлення — лазернага шоу. У гэтым навамодным сцэнічным дзействе галоўным элементам уздзеяння на гледачоў з'яўляюцца яркія мультыплікацыі, якія ствараюцца сканіраваннем промня лазера на плоскай паверхні. Праграму падрыхтавалі артысты тэатра Уладзіміра Кустава. А завершыцца святочны вечар выступленнем папулярных беларускіх гуртоў і артыстаў: Дзядзькі Вані (Івана Вабішчэвіча), "NAVI", "Драздоў", "Скай тай", трыа "Lay'La" і рытм-групы "Грыг-Перкашн".

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.