Вы тут

Лiлiя Ананiч: "Кожны можа стаць высокаадукаваным i паспяховым"


Прыгожая новая школьная форма, яркiя пышныя букеты, расчуленыя бацькi i ўсхваляваныя дзецi па ўсёй краiне ўчора прайшлi ўрачыстыя лiнейкi, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. У сталiцы сёлета за парты сядуць больш за 185 тысяч вучняў, сярод iх 21 тысяча першакласнiкаў. На трох мовах сёння вiталi i ажыўленых пачаткоўцаў, i засяроджаных выпускнiкоў падчас святочнай лiнейкi ў сталiчнай гiмназii № 32.


Акрамя дзвюх дзяржаўных моў — рускай i беларускай — мова мiжнародных зносiн, англiйская, была выбрана нездарма. Гiмназiя славiцца высокiм узроўнем выкладання гэтага прадмета. Для бацькоў многiх першакласнiкаў менавiта моўны ўхiл стаў вырашальным фактарам у выбары навучальнай установы. Пасля 9-га класа вучнi ўжо самi выбiраюць профiль: фiзiка-матэматычны або фiлалагiчны.

З пачаткам новага навучальнага года гiмназiстаў павiншавала мiнiстр iнфармацыi Лiлiя АНАНIЧ.

— Сёння ў Беларусi цудоўны мiрны дзень, сказала яна. — Тысячы i тысячы дзяўчат i хлопцаў — хто зноў, а хто i ў першыню — пераступаюць парогi школ, каб разам з настаўнiкамi пры падтрымцы сваiх бацькоў, атрымаць фундаментальныя веды i стаць адказнымi грамадзянамi рэспублiкi, патрыётамi сваёй краiны. У нашай дзяржаве робiцца ўсё магчымае, каб кожны малады чалавек мог стаць высокаадукаваным i, калi казаць сучаснай мовай, паспяховым.

Звяртаючыся да педагогаў, мiнiстр адзначыла, што яны з пакалення ў пакаленне сумленна ўкладаюць у нашых дзяцей сэрцы i душы, не толькi дзелячыся з iмi сваiмi ведамi, але i дапамагаючы ўздымацца па першых жыццёвых прыступках.

А вось для выпускнiкоў гэта фiнальны год. "Галоўнае — не толькi марыць аб вялiкай будучынi, але i на справе падтрымлiваць высокую планку", — сказала Лiлiя Ананiч.

Паводле яе слоў, у нашай краiне маюцца ўсе ўмовы, каб кожны новы навучальны год пачынаўся прыгожа i быў паўнавартасным. "Нашы дзецi, — сказала Лiлiя Станiславаўна, — прыгожа апранутыя, упакаваныя iх заплечнiкi — пастаралiся беларускiя прадпрыемствы. Падрыхтавалiся да гэтага i беларускiя кнiгавыдаўцы: яны забяспечылi выпуск падручнiкаў для агульнаадукацыйных школ i для вышэйшых навучальных устаноў".

Мiнiстр iнфармацыi адзначыла таксама, што галоўны атрыбут адукацыйнага працэса — друкаваная кнiга, да таго ж у наступным годзе будзе святкавацца 500-годдзе беларускага кнiгадрукавання, таму бiблiятэка гiмназii ў гонар свята папоўнлася кнiгамi пра Францыска Скарыну — "Чалавек свету" i "Чалавек-энцыклапедыя".

Да­р'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Фота Канстанціна Дробава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».