Вы тут

Пісьменнікі з 14 краін прыедуць на круглы стол да Дня пісьменства


Пісьменнікі з 14 краін стануць удзельнікамі круглага стала "Сугучча: словы Скарыны ў сучасным свеце", які пройдзе 3 верасня ў Мінску напярэдадні Дня беларускага пісьменства, паведаміў на прэс-канферэнцыі галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч.


ФОТА: blagobor.by

Круглы стол пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У Мінск прыедуць пісьменнікі з Азербайджана, Арменіі, Расіі, Сербіі, Чарнагорыі, Украіны, Казахстана, Таджыкістана, Кітая і іншых краін. Як адзначыў Аляксандр Карлюкевіч, мерапрыемства стала традыцыйным, за гады правядзення ў яго ўдзельнікаў склаліся дружалюбныя, партнёрскія сувязі. У час сустрэчы пісьменнікі падвядуць вынік шматгадовай міжнароднай літаратурнай дружбы.

Па традыцыі будзе прадстаўлены альманах "Сугучча". Таксама падрыхтаваны нумар часопіса "Нёман", дзе на рускай мове гаворыцца аб сучаснай літаратуры Таджыкістана. Чытачы часопіса "Полымя" ўбачаць работы літаратуразнаўцаў з Украіны, Азербайджана, якія сярод іншага пішуць аб лепшых творах сучаснай беларускай літаратуры, аб беларускай класіцы.

Дзень беларускага пісьменства, які ў гэтым годзе пройдзе ў Рагачове 4 верасня, з'яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню ён прайшоў у 1994 годзе ў Полацку.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».