Вы тут

Памёр самы стары какаду ў свеце


У Брукфілдскім заапарку (штат Чыкага, ЗША) памёр самы стары какаду, якія жывуць у няволі, паведамляе Chicago Tribune. Птушцы было 83 гады.


Ветэрынарам прыйшлося ўсыпіць папугая па мянушцы Кукі (Cookie — «печыва») з-за моцнага пагаршэння самаадчування.

Выданне адзначае, што ружовы какаду жыў у заапарку ў Чыкага з 1934 года. Яго прывезлі з сіднэйскага заасада Таронга, калі яму быў год.

У 2014 годзе Кукі трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы стары ў свеце папугай, які жыве ў няволі (максімальная працягласць жыцця какаду у такіх умовах складае 60-80 гадоў). Тым не менш з 2009 года птушка больш не выстаўлялася ў экспазіцыі.

Lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».