Вы тут

На міжнародную алімпіяду можа трапіць любы таленавіты школьнік


У склад беларускіх каманд, якія выступаюць на міжнародных прадметных алімпіядах, трапляюць вучні не толькі гімназій, але і звычайных, у тым ліку вясковых, школ.


Ся­рэб­ра­ны пры­зёр 48-й між­на­род­най хі­міч­най алім­пі­я­ды і 50-й Мен­дзя­ле­еў­скай алім­пі­я­ды школь­ні­каў па хі­міі Мі­ра­слаў Макарэвіч і пе­ра­мож­ца ў сек­цыі «Ма­тэ­ма­ты­ка» 23-й Між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі юных на­ву­коў­цаў па фі­зі­цы, ма­тэ­ма­ты­цы, ін­фар­ма­ты­цы і эка­ло­гіі, брон­за­вая пры­зёр­ка Між­на­род­на­га тур­ні­ру юных ма­тэ­ма­ты­каў Лі­я­на Хазалія.

Пра гэта расказала кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Анжэла КУДАЯРАВА. Паводле яе слоў, сістэма нацыянальнага адбору дае магчымасць трапіць на міжнародны этап любому таленавітаму школьніку. «Напрыклад, у 2014 годзе пераможцам адной з міжнародных алімпіяд у нас стаў вучань сельскай школы з Гродзенскай вобласці», — адзначыла Анжэла Кудаярава.

Розніца ў колькасці заваяваных медалёў штогод складае не больш за адзін-два ў большы ці меншы бок. Напрыклад, сёлета з 46 міжнародных «алімпіяднікаў» 42 прывезлі ў Беларусь медалі, 5 з іх — залатыя. Галоўнымі канкурэнтамі Беларусі ў барацьбе за прызавыя месцы лічацца Кітай, ЗША і Расія.

«Адзначу, што мы не толькі рыхтуем дзяцей да ўдзелу ў алімпіядах, але і самі праводзім спаборніцтвы такога кшталту, — дадала галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Алена СЕНЧАНКА. — Напрыклад, летась дзеці з 25 краін прыехалі да нас, каб паўдзельнічаць у Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе сярод дзяўчат. Права правесці ў сябе турнір мы атрымалі ў 2013 годзе, калі наша каманда дэбютавала на гэтай алімпіядзе і адразу ж здзейсніла фурор: з чатырох удзельніц тры ўзялі «золата», а адна — «серабро».

Ці дапамагаюць школьным «алімпіяднікам» іх веды падчас вучобы ў ВНУ? Настаўнік матэматыкі сталічнай гімназіі №41, дацэнт факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Барыс КАМРАКОЎ лічыць, што такія поспехі далёка не заўсёды гарантуюць бесклапотнае жыццё ва ўніверсітэце: «Так, гэтыя вучні сапраўды маюць невялікую перавагу перад астатнімі першакурснікамі. Яны ведаюць шмат таго, што важна для ўдзельнікаў алімпіяд, але могуць нават не чуць пра тое, што на спаборніцтвах не было патрэбна».

Тым не менш, большасць пераможцаў прадметных алімпіяд знаходзяць сябе ў жыцці. Сярод іх можна назваць, напрыклад, цяперашняга пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага, кіраўніка беларускага офіса кампаніі «Яндэкс» Аляксея Сікорскага і многіх іншых. Былых «алімпіяднікаў» нярэдка прыцягваюць і да падрыхтоўкі новых пакаленняў таленавітых дзяцей, за лёсамі пераможцаў сочаць і ў раённых упраўленнях адукацыі.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Прызавая стабільнасць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.