Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём ведаў


Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам

Дарагія сябры!


Віншую вас з Днём ведаў.

Гэта свята ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, перадачу мудрасці і вопыту ад бацькоў дзецям, ад настаўнікаў — вучням. Ва ўсе часы беларусы цанілі адукаванасць, майстэрства і прафесіяналізм, а сёння менавіта гэтыя якасці з'яўляюцца гарантыяй дабрабыту і ўстойлівага развіцця краіны. Таму мы ўдзяляем вялікую ўвагу захаванню лепшых традыцый айчыннай педагогікі, удасканаленню сістэмы навучання і выхавання падрастаючага пакалення.

У гэтым годзе школьны парог упершыню пераступяць больш за сто тысяч першакласнікаў, новы этап у спасціжэнні навук пачнецца для навучэнцаў і студэнтаў. Няхай час вучобы стане для вас светлым і цікавым, дапаможа рэалізаваць свае здольнасці і набыць месца ў жыцці.

1 верасня — асаблівы дзень для нашых педагогаў. Быць настаўнікам — гэта прызванне і лёс. Ад вашых прафесійных навыкаў і ўзроўню падрыхтоўкі залежаць дасягненні вучняў, а актыўная грамадзянская пазіцыя падкрэслівае ролю настаўніка ў грамадстве.

Жадаю, каб новы навучальны год прынёс усім вам поспехі ў працы і шчыры энтузіязм у асваенні новых ведаў, радасць творчага пошуку, шчасце і дабрабыт.

Са святам!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Гэты дзень — асаблівы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».