Вы тут

Таваразварот з В'етнамам можа павялічыцца да $500 млн


У гэтую пятніцу В'етнам адзначае свой 71-ы Дзень незалежнасці. Сёлета колькасць беларускіх турыстаў у гэтай азіяцкай краіне павялічылася на 65% у параўнанні з мінулым годам. Так, на падарожжах у В'етнам адбілася ўвядзенне мінулым летам бязвізавага рэжыму на паездку да 15 дзён.


У плане па развіцці двухбаковых адносін ёсць і павелічэнне таваразвароту да $500 млн да 2018 года. В'етнам з насельніцтвам больш за 90 млн чалавек з'яўляецца прывабным рынкам для замежных інвестараў. З 5 кастрычніка пачне працаваць зона свабоднага гандлю ЕАЭС і В'етнама, што, безумоўна, паўплывае на актыўнасць экспарцёраў і імпарцёраў.

— В'етнам працягвае праводзіць незалежную шматвектарную знешнюю палітыку, актыўна інтэгруецца ў міжнародны і рэгіянальны працэс і надае вялікую ўвагу ўмацаванню і развіццю адносін з сяброўскімі краінамі, — заўважыў пасол В'етнама ў Беларусі Ле Ань.

Пасля афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Ханой напрыканцы мінулага года актывізавалася двухбаковае супрацоўніцтва. Важным напрамкам у партнёрстве з'яўляецца арганізацыя сумесных зборачных вытворчасцяў на тэрыторыі В'етнама. Для гатовай прадукцыі будзе адкрыты і рынак АСЕАН. Акрамя гэтага, Ле Ань адзначыў, што в'етнамскі бок зацікаўлены ў перайманні беларускага вопыту будаўніцтва метро. Чакаецца, што ў пачатку наступнага года кіраўнік Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанг прыедзе з візітам у Беларусь.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.