Вы тут

Дзеці-першакласнікі працуючых у «Гроднагарбудзе» атрымалі партфелі


Першакласнікі, чые бацькі працуюць у трэсце «Гроднагарбуд», атрымалі ў падарунак партфелі.


Акрамя таго, прафсаюзны камітэт прадпрыемства закупіў для 50 дзяцей, якія сёлета ўпершыню сядуць за школьныя парты, поўны камплект канцылярскіх прылад — сшыткі, ручкі, алоўкі, пеналы і іншае.

А ў гродзенскай кампаніі «Малочны свет» ужо па добрай традыцыі ўзнагародзілі дзяцей работнікаў прадпрыемства за выдатную вучобу. Грашовыя прэміі атрымалі больш за сто выдатнікаў — школьнікі з Гродна, Скідзеля і Бераставіцы, а таксама студэнты вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. На свята з нагоды пачатку новага навучальнага года запрасілі і выхаванцаў Гродзенскага дзіцячага хоспіса, дзіцячага сацыяльнага прытулку, падшэфных прыёмных сем'яў. Усе ахвотныя разам з мастакамі-графіцістамі паўдзельнічалі ў роспісе двухсотметровай бетоннай сцяны на тэрыторыі прадпрыемства, і ў выніку атрымаўся арт-аб'ект з выявай малочных прадуктаў. Для гэтай акцыі прадпрыемства «Малочны свет» купіла больш за 100 балонаў з аэразольнай фарбай у кампаніі «ОБК», якая пералічыла выручаныя грошы на рахунак Гродзенскага дзіцячага хоспіса.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Партфель для першакласніка і прэмія выдатніку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».