Вы тут

82-гадовы тэхасец паступіў у адзін каледж з унучкай


У Тэхасе 82-гадовы Рэнэ Нейра і яго 18-гадовая ўнучка Мелані Салазар сталі героямі СМІ і сацсетак, паступіўшы ў адзін каледж, піша Yahoo! News.


«Я так ганаруся сваім дзедам!» — адзначыла Мелані ў посце, расказаўшы падпісчыкам свайго акаўнта пра тое, што будзе вучыцца разам з ім. Пост хутка стаў папулярны, «80 — гэта новыя 40!» — Напісаў адзін з карыстальнікаў.

Гісторыя Рэнэ і Мелані зацікавіла сусветныя анлайн-СМІ, таксама дзеду і ўнучцы прапанавалі стаць героямі тэлешоу Good Mornіng Amerіca.

Салазар будзе вывучаць свабодныя мастацтвы, а Нейра — эканоміку. Пасля каледжа мужчына вырашыў паступаць у Тэхаскі ўніверсітэт.

Мелані прызналася, што прыклад дзеда матывуе і натхняе яе на руплівую вучобу. «Я ведаю, што калі ён можа гэта зрабіць, магу і я», — патлумачыла дзяўчына.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: У адзін каледж... з унучкай

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.