Вы тут

Тэлеканал «Беларусь 5» пакажа Паралімпійскія гульні-2016 у Рыа


Ігар Бокій, Людміла Ваўчок, Аляксандр Трыпуць, Тамара Сівакова, Арына Качан і яшчэ паўтара дзясятка беларускіх спартсменаў адправіліся днямі ў Рыа-дэ-Жанейра для ўдзелу ў XV летніх Паралімпійскіх гульнях. Зразумела, што кожны з іх нацэлены на найлепшы вынік, але падтрымка землякоў ніколі не будзе залішняй, таму тэлеканал «Беларусь 5» заклікае сваіх гледачоў працягнуць разам алімпійскі сезон і абяцае паказаць усе найбольш цікавыя падзеі спартыўнага форуму, што традыцыйна ідзе следам за Алімпіядай.


Так, 8 верасня ў 21.20 «Беларусь 5» пакажа ўрачыстае адкрыццё Паралімпійскіх гульняў-2016 на стадыёне «Маракана». А пачынаючы з 9 верасня, двойчы ў дзень у эфір будуць выходзіць 60-хвілінныя агляды з самай свежай інфармацыяй пра вынікі тых ці іншых спаборніцтваў і найбольш яркія і захапляльныя моманты турніру. Акрамя таго, пра некаторых атлетаў тэлевізійнікі раскажуць асобна — так, выпуск праекта «Жанчыны і спорт» 9 верасня будзе прысвечаны 2-разовай прызёрцы Паралімпіяд Людміле Ваўчок.

Нагадаем, у склад беларускай паралімпійскай зборнай сёлета ўваходзіць 21 спартсмен, якія паспаборнічаюць за ўзнагароды ў плаванні, лёгкай атлетыцы, дзюдо, акадэмічным веславанні і фехтаванні на інвалідных калясках. Усяго ж у Рыа будзе разыграна 526 камплектаў узнагарод у 22 відах спорту.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.