Вы тут

У Маскве пройдзе XXІX Маскоўская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш


7—11 верасня ў Маскве пройдзе XXІX Маскоўская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Па традыцыі шырокі ўдзел у прадстаўнічай сустрэчы кнігавыдаўцоў і пісьменнікаў з чытачамі прыме і Беларусь.


Адным з цэнтральных мерапрыемстваў стане міжнародны «круглы стол» «Беларусь: літаратуры краін СНД». Размова літаратараў з Мінска, Масквы і іншых куткоў Садружнасці пойдзе пра прысутнасць беларускай літаратуры ў свеце і нацыянальных літаратур краін СНД у Беларусі. Удзел у размове прымуць дырэктар выдавецтва «Художественная литература» Георгій Прахін, галоўны рэдактар часопіса «Роман-газета» Юрый Казлоў, сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі Валерый Казакоў, паэт Анатоль Усаў, расійскі літаратуразнаўца Казбек Султанаў, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Уладзімір Андрыевіч, літаратары з Казахстана, Таджыкістана, Азербайджана, Арменіі і іншых краін.

Беларусам ёсць з чым трымаць творчую справаздачу. Апошнім часам выйшла цэлая серыя кніг паэтаў і празаікаў краін Садружнасці ў перакладзе на беларускую мову. А ў Таджыкістане, Казахстане, Азербайджане, Арменіі пабачылі свет кнігі беларускіх аўтараў.

Як падарунак да міжнароднага «круглага стала» ў Маскве — новае выданне кнігі «Францыск Скарына на мовах народаў свету».

Сяргей ШЫЧКО

Загаловак у газеце: У кантэксце літаратурнага сяброўства

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».