Вы тут

Прафесійна-тэхнічная падрыхтоўка кадраў павінна быць у прыярытэце


Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у Дзень ведаў прыехаў у дзяржаўны прафесійны ліцэй №5 транспартнага будаўніцтва.


— Цяпер у краіне існуе дэфіцыт кваліфікаваных рабочых кадраў, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Таму сістэма прафесійна-тэхнічнай падрыхтоўкі спецыялістаў мусіць быць у прыярытэце. Тым больш што калі мы кажам, што адукацыя працягваецца ўсё жыццё, то трэба даваць магчымасць таго, каб маладыя людзі паспрабавалі сябе на першых прыступках прафесійнай падрыхтоўкі. Гэта ні ў якім разе не прыніжае адукацыю вышэйшую: той, хто хоча, можа яе атрымаць. Але з ужо атрыманай кваліфікацыяй чалавек будзе абаронены ў сацыяльным плане — атрымае прафесію, запатрабаваную на рынку працы.

Нягледзячы на існуючыя стэрэатыпы, выхаванцы прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі дэманструюць высокі ўзровень ведаў і падрыхтоўкі не толькі на рэспубліканскім, але і сусветным узроўні. Гэта пацвярджаецца тым, што сярод навучэнцаў ліцэя №5 шмат удзельнікаў міжнародных алімпіяд і спаборніцтваў.

— Наведваючы прадпрыемствы будаўнічага комплексу і машынабудаўніцтва, заўважаеш, што сённяшні рабочы — гэта не той, які быў 20—30 гадоў таму, — лічыць старшыня Савета Рэспублікі. — Гэта высокакласны спецыяліст, здольны працаваць на сучасным абсталяванні. Але каб яго гэтаму навучыць, патрэбен і добра кваліфікаваны педагог. А вось з імі справа не зусім простая. Майстар вытворчага навучання ў прафесійна-тэхнічных ці ў сярэдне-спецыяльных установах — гэта не толькі настаўнік, але яшчэ і выхавальнік. Там вучыцца шмат хлопцаў з няпоўных, небагатых сем'яў. І яны патрабуюць асаблівага стаўлення дзеля таго, каб заняць належнае месца ў грамадстве.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Кваліфікацыя адкрывае перспектывы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.