Вы тут

Вялікі тэатр оперы і балета адкрые новы сезон


Ужо заўтра Вялікі тэатр оперы і балета адкрые новы, 84-ты, сезон: 4 і 5 верасня адбудзецца прэм'ера адной з самых папулярных опер свету — «Вяселле Фігара» Вольфганга Амадэя Моцарта.


Увасобіў яе запрошаны рэжысёр маскоўскага Камернага музыкальнага тэатра імя Пакроўскага Міхаіл Кісляроў. Пастаноўка «Вяселле Фігара» прымеркавана да 260-годдзя з дня нараджэння Моцарта, у будучым сезоне тэатра оперы і балета гэта не адзіны праграмны пункт, звязаны з імем класіка.

Увогуле ў 84-м сезоне ў Вялікім адбудзецца шэсць прэм'ер, а таксама шэраг традыцыйных мерапрыемстваў — Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў і Мінскі міжнародны Калядны оперны форум у снежні; Вялікі баль у ноч на стары Новы год (з 13 на 14 студзеня); міжнародны фестываль «Балетнае лета ў Вялікім» і выезд тэатра ў Нясвіж у чэрвені.

З канца верасня на сцэне тэатра можна будзе ўбачыць балет «Пахіта» кампазітара Людвіга Мінкуса і харэографа Марыуса Пеціпа. 1 снежня адбудзецца прэм'ера балета «Санеты» брытанскіх кампазітараў Пітэра Уорлака і Ральфа Воан-Уільямса. У новым прачытанні будзе ўвасоблена на сцэне опера «Тоска» Джакома Пучыні. Нарэшце чарговы зварот да Моцарта — опера «Чароўная флейта» — будзе пастаўлена еўрапейскім рэжысёрам, прэзідэнтам Дрэздэнскага опернага балю і дырэктарам міжнароднага конкурсу вакалістаў Competіzіone dell'Opera Ханам-Ёахімам Фраем. Падчас «Балетнага лета» адбудзецца прэм'ера балета «Ор і Ора» Міхаіла Крылова.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?