Вы тут

На сайце «Жэньмінь жыбаа» з'явіліся «Весткі з Беларусі»


На сайце аднаго з вядучых выданняў свету з нашай падачы з'явіліся «Весткі з Беларусі». Актыўнае супрацоўніцтва паміж «Звяздой» і вядучым выданнем не толькі ўласна Кітая, а і ўсяго свету — газетай «Жэньмінь жыбаа» — пачалося год таму, калі ў Пекіне быў падпісаны двухбаковы мемарандум аб узаемадзеянні.


На нашым партале zvіazda.by неўзабаве з'явіўся асобны праект «Весткі з Кітая», які, дарэчы выклікаў вялікую цікавасць і шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі. У межах гэтага праекта мы змяшчаем эксклюзіўную інфармацыю «Жэньмінь жыбаа» анлайн» — інтэрнэт-сайта газеты. Такім чынам, нашы карыстальнікі (і чытачы — паколькі «Весткі з Кітая» распаўсюджваюцца і на друкаваныя старонкі) маюць магчымасць атрымліваць аператыўныя і насамрэч унікальныя матэрыялы, што датычацца самых розных бакоў жыцця далёкай Паднябеснай, якая праз наш праект становіцца бліжэй.

Зразумела, беларускія навіны з падачы «Звязды» рэгулярна з'яўляліся ў стужцы навін «Жэньмінь жыбаа» анлайн». І жыхары Кітая (ды і не толькі ўласна яны, а і ўсе карыстальнікі самага буйнога сайта Паднябеснай на рускай мове) атрымалі магчымасць расчыніць «акно ў Беларусь».

Праект актыўна развіваецца, пацвярджэннем таму — з'яўленне з пачатку верасня на сайце russіan.people.com.cn «Вестак з Беларусі» ад Звязды». Карыстальнікі адразу трапляюць да першакрыніцы — на партал zvіazda.by. Ну і, вядома, у стужцы навін пабольшала звяздоўскіх навін. Адна з апошніх — пра Дзень беларускага пісьменства. А на нашым партале — самыя аператыўныя рэпартажы з саміта G20, які 4-5 верасня пройдзе ва ўсходнекітайскім Ханьчжоу. І яшчэ мноства самых разнастайных, цікавых усім навін — вестак з Кітая і з Беларусі.

Як бачым, «Звязда» зусім не застаецца назіральніцай працэсу паглыблення стратэгічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, а з'яўляецца яго актыўнай удзельніцай. Будзем крочыць далей!

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Загаловак у газеце: «Звяздоўскія» навіны для «Жэньмінь жыбаа»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.