Вы тут

Сталічныя ратаўнікі ўпершыню пакажуць сілавое шоу


3 верасня ў Дзень горада ў Мінску сталічныя ратаўнікі ўпершыню пакажуць жыхарам і гасцям сілавое шоу.


З 11 да 16 гадзін на спецыяльна разгорнутай каля Палаца спорту пляцоўцы з канструкцыяй вышынёй у чатырохпавярховы дом адбудуцца міжнародныя спаборніцтвы «Наймацнейшы пажарны-ратаўнік», у якіх прымуць удзел каманды ратаўнікоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння, а таксама каманды аварыйна-выратавальных ведамстваў Літвы і Расіі.

Такіх спаборніцтваў на тэрыторыі СНД яшчэ не праводзілася, падкрэслілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. Гэта не пажарны спорт і не мнагаборства, а спалучэнне камбінаваных хуткасна-сілавых нагрузак у рваным рэжыме, якія трэба пераадолець за мінімальны час у поўнай амуніцыі пажарнага-ратаўніка (яе вага каля 30 кілаграмаў).

У праграме запланаваны выступленне артыстаў, а таксама ўдзел беларускага асілка Кірыла Шымко, рэкардсмена Кнігі Гінеса, і былога работніка МНС Аляксея Шабуні, які пайшоў у прафесійны бодыбілдынг і стаў уладальнікам мноства міжнародных узнагарод і тытулаў у гэтым відзе спорту.

Госці свята змогуць таксама паспрабаваць адмысловую «выратавальна-аварыйную» палявую кашу, якую прыгатуюць проста на месцы. Уваход на мерапрыемства вольны. Ратаўнікі запрашаюць на шоу ўсіх ахвотных.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ратаўнікі здзівяць... сілавым шоу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».