Вы тут

Турыстычны патэнцыял Нарачы неабходна развіваць


Прэм'ер-міністр Андрэй КАБЯКОЎ наведаў з рабочым візітам Мінскую вобласць. У прыватнасці, курортны пасёлак Нарач і яго агратурыстычныя мясціны. На думку старшыні ўрада, турыстычны патэнцыял рэгіёна развіты недастаткова, «хоць за перыяд дзейнасці праграмы па развіцці Нарачанскага краю ў 2011—2015 гг. сапраўды зроблена нямала».


«У разы вырас экспарт паслуг, амаль наноў створана індустрыя аграэкатурызму, прайшлі мадэрнізацыю санаторна-турыстычныя ўстановы, створаны новыя працоўныя месцы», — адзначыў кіраўнік Саўміна. Па яго словах, нядаўна былі падведзены вынікі рэалізацыі праграмы, яны прызнаны задавальняючымі. «Але на гэтым спыняцца нельга. Мяркую, патрэбна новая праграма, новы імпульс. Гэта прыродны ўчастак нашай зямлі, які павінен даваць большую аддачу з пункту гледжання прываблівання турыстаў і экспарту паслуг», — сказаў Андрэй Кабякоў.

Пры гэтым не ўсё павінна рабіцца за кошт бюджэтных сродкаў дзяржавы. За намі самае галоўнае — інфраструктура, якую павінна забяспечваць дзяржава, і ў асноўным яна зроблена. І трэба даць магчымасць, каб сюды прыходзілі прыватнікі (як беларускія рэзідэнты, так і замежныя заснавальнікі), каб ствараліся новыя працоўныя месцы, прадпрыемствы і аб'екты, прывабныя для турыстаў», — падкрэсліў прэм'ер.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».