Вы тут

Акрэдытавана больш за 800 замежных назіральнікаў


Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў акрэдытавала больш за 800 замежных назіральнікаў для маніторынгу выбараў у Палату прадстаўнікоў. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама.


Ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў акрэдытацыю атрымалі 330 чалавек. Ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ акрэдытаваны 341 прадстаўнік, ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы — 19, ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ — 39.

Акрамя таго, для маніторынгу выбараў акрэдытаваны 65 дыпламатаў і 14 прадстаўнікоў выбарчых органаў замежных дзяржаў. Ад Сусветнай асацыяцыі арганізатараў выбараў (A-WEB) акрэдытаваны 3 чалавекі.

Такім чынам, агульная колькасць міжнародных назіральнікаў узрасла да 811.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».