Вы тут

Як сусветнай эканоміцы супрацьстаяць выклікам?


У Ханчжоу працягваецца 11-ы саміт "Групы дваццаці".


Старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў: сусветная эканоміка ў цэлым захоўвае тэндэнцыю аднаўлення, аднак існуе мноства рызык і выклікаў, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Яны звязаны з недахопам рухаючых сіл для росту, млявым попытам, ваганнямі на фінансавым рынку і нізкай актыўнасцю ў сусветнай гандлёва-інвестыцыйнай сферы. Міжнародная супольнасць ускладае вялікія надзеі на цяперашні саміт "Групы дваццаці", разлічвае, што саміт дазволіць "выпісаць рэцэпт", які паспрыяе выхаду сусветнай эканомікі на шлях энергічнага, ўстойлівага, збалансаванага і інклюзіўнага росту. 

Сі Цзіньпін выступіў з прапановамі па супрацьдзеянні выклікам, якія стаяць перад сусветнай эканомікай. "Па-першае, нам трэба актывізаваць каардынацыю макрапалітыкі, аб'яднанымі намаганнямі забяспечваць глабальны эканамічны рост і фінансавую стабільнасць", — адзначыў Сі Цзіньпін. 

Па-другое, на яго думку, важна абнаўленне спосабаў развіцця і выяўленне новых рухаючых сіл росту. "Трэба зрабіць так, каб аднолькава важнае значэнне надавалася як кароткатэрміновай палітыцы, так і сярэдне-і доўгатэрміновай, як кіраванню ў сферы попыту, так і рэформе ў сферы прапановы", — дадаў ён. 

Па-трэцяе, трэба ўдасканаліць глабальнае эканамічнае кіраванне і ўмацаваць інстытуцыянальнае забеспячэнне ў гэтай сферы, лічыць кітайскі лідэр. Удасканаленне міжнароднай валютна-фінансавай сістэмы, аптымізацыя кіруючай структуры міжнародных фінансавых інстытутаў і дасканаласць глабальнай сеткі фінансавай бяспекі дазволяць, як адзначыў Сі Цзіньпін, павысіць устойлівасць сусветнай эканомікі да рызык. 

Таксама старшыня КНР выказаўся за "будаўніцтва сусветнай эканомікі адкрытага тыпу" і далейшыя намаганні па лібералізацыі гандлю і інвестыцый. "І, па-пятае, нам трэба будзе рэалізаваць на практыцы Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, садзейнічаючы інклюзіўнай развіццю", — сказаў Сі Цзіньпін. 

Як нагадаў старшыня КНР, тэме развіцця адводзіцца значнае месца ў парадку дня "Групы дваццаці", якая выпрацавала план дзеянняў па выкананні названага дакумента. "Мы будзем таксама, аказваючы падтрымку Афрыцы і найменш развітым краінам у ажыццяўленні індустрыялізацыі, дамагацца зніжэння няроўнасьці і дысбалансу ў сусветным развіцці, тым самым падаючы народам усіх краін доступ да пладоў сусветнага эканамічнага росту", — заявіў кітайскі лідар. 

На "Групу дваццаці" ускладзены чаканні ўсіх краін свету, гэта важная і адказная місія, падкрэсліў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што неабходна добра выбудаваць "Групу дваццаці" і ўзяць правільны кірунак да росквіту і стабільнасці сусветнай эканомікі. Для гэтага неабходна ісці ў нагу з часам, з улікам патрэб сусветнай эканомікі скарэктаваць уласныя напрамкі развіцця, працягнуць ажыццяўляць пераход ад рэагавання на крызіс да фарміравання механізму кіравання з доўгатэрміновым эфектам. 

Варта аб'яднаць веды і дзеянні, распачаць практычныя крокі, ажыццявіць распрацаваныя ў гэтым годзе планы дзеянняў у такіх галінах, як устойлівае развіццё, "зялёныя" фінансы, павышэнне энергаэфектыўнасці і барацьба з карупцыяй. Неабходна весці сумеснае будаўніцтва і дзяліцца з усімі яго вынікамі, ствараць платформы для супрацоўніцтва.Трэба прыслухоўвацца да голасу ўсіх краін свету, у асаблівасці дзяржаў, якія развіваюцца, зрабіць працу "Групы дваццаці" больш інклюзіўнай, яшчэ лепш рэагаваць на патрэбы народаў розных краін. Варта дзейнічаць разам, развіваць дух партнёрства з тым, каб пераадолець усе перыпетыі, якія перажывае сусветная эканоміка, і пракласці новы курс да будучага росту. 

"Мы спадзяемся, што Ханчжоўскі саміт зможа дасягнуць пастаўленых перад ім мэт, а менавіта: стымуляваць рост сусветнай эканомікі, узмацніць міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва, спрыяць развіццю "Групы дваццаці", — адзначыў кіраўнік КНР. Пасля на нарадзе першага этапу ўдзельнікі саміту правялі паглыблены абмен думкамі і дасягнулі важнага кансенсусу па пытаннях узмацнення каардынацыі макраэканамічнай палітыкі і інавацыйнага спосабу росту.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.