Вы тут

Show must go on, Фрэдзі!


Сёння Фрэдзі Мэрк'юры споўнілася б 70 год.


Фрэдзі Мэрк'юры (сапраўднае імя Фарух Булсара) нарадзіўся 5 верасня 1946-га ў Каменным горадзе на далёкім Занзібары. Да таго ж імя Фарух у перакладзе гучыць як "шчаслівы". Ужо пачатак яго жыцця выглядае насамрэч як пралог казкі. Хаця да казкі было яшчэ вельмі далёка.

З 1964-га Фарух з сям'ёй перабраліся ў Вялікабрытанію. З грашыма было туга, таму хлопцу прыходзілася падпрацоўваць. Пасля мастацкі каледж Ілінг, які ён закончыў з дыпломам дызайнера графікі. А пасля была музыка (дарэчы, свой першы гурт ён арганізаваў яшчэ ў дванаццацігадовым узросце). З 1971-га адлічвае сваю гісторыю легендарны гурт Queen. Налета падчас запісу дэбютнага альбома Фрэддзі займеў свой вядомы творчы псеўданім Мэрк'юры (ад англійскага Меркурый, ртуць). Ён стаў аўтарам першай песні гурта, якая трапіла ў англійскія чарты, а таксама сярод іншай самай паспяховай кампазіцыі  "Bohemian Rhapsody".

Голас Фрэдзі меў некалькі ўнікальных характарыстык, сярод якіх высокая частата мадуляцыі, якая дазваляла спяваць высокачастотнае вібрата, спевы з абертонамі (сустракаецца ў тувінскіх гарлавых спевах). Мэрк'юры запісаў цудоўны альбом з іспанскай опернай спявачкай Мансэрат Кабалье (адзін з маіх самых любімых).

Ён сыйшоў ад нас чвэрць стагоддзя таму у лістападзе 1991-га. І, напэўна, цяпер пасміхаецца недзе з-пад аблокаў (ці можа нават з Меркурыя?), калі чуе, як гучаць яго песні. Бо "Show must go on!"   шоу павінна працягвацца. З днём нараджэння, Фрэддзі!

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.